17.06.2025

З 17 па 20 чэрвеня 2024 г. у Мінску праходзіць Міжнародны форум і выстава «Digital Expo. TIBO-2025».

Форум з'яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для абмену перадавым вопытам, генерацыі інавацыйных ведаў і абмеркавання механізмаў укаранення найноўшых тэхналагічных трэндаў у розныя сектары эканомікі, сацыяльную сферу, сістэму дзяржаўнага кіравання.

У складзе калектыўнага стэнда Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь працуе кансультацыйны пункт Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ). Удзельнікаў і наведвальнікаў інфармуюць аб паслугах, якія прадстаўляюцца НЦІУ, праводзяцца кансультацыі па пытаннях агульнага і даведачнага характару.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Аляксей Байдак, Наталля Краўчанка
Вверх