Курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь наведалі НЦІУ
17 апреля 2025
Падзеі
17 красавіка 2025 г. адбылася экскурсія курсантаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь у Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).
У ходзе наведвання ведамства курсанты азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці НЦІУ, уключаючы працэс экспертызы аб'ектаў прамысловай уласнасці, парадак падачы заяўкі на рэгістрацыю таварнага знака, кансультаванне па пытаннях выканання правоў на інтэлектуальную ўласнасць, арганізацыю навукова-практычных і навучальных мерапрыемстваў і інш. Удзельнікі атрымалі магчымасць задаць пытанні экспертам і абмеркаваць актуальныя праблемы, звязаныя з аховай інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Алена Васіленка