У першым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Вольгі Бачаравай (кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры прававых дысцыплін Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага універсітэта) «Аўтарства нейрасеткі. Пытанні прававога рэгулявання».
У артыкуле разглядаецца тэма штучнага інтэлекту, выкарыстання тэхналогій сінтэзу голасу для агучвання кніг і рэкламы, прававой прыроды малюнкаў, створаных нейрасеткай у сферы мастацкай творчасці, і праблема адсутнасці прававога рэгулявання ў галіне стварэння твораў пры дапамозе нейрасеткі. Аналізуюцца падыходы да вызначэння аўтарства нейрасеткі і варыянты вырашэння гэтага пытання на заканадаўчым узроўні.
Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Алена Васіленка