У Беларусі зарэгістраваны першы ліцэнзійны дагавор праз адзіны партал электронных паслуг
17 марта 2026
Падзеі
У Рэспубліцы Беларусь праз адзіны партал электронных паслуг «Е-Паслуга» зарэгістраваны першы ліцэнзійны дагавор.
Дагавор датычыцца невыключнай ліцэнзіі на таварны знак (пасведчанне Рэспублікі Беларусь № 78606). Ліцэнзіярам выступае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Гетапский вино коньячный завод», а ліцэнзіятам – закрытае акцыянернае таварыства «Веди-Алко» (усе: Рэспубліка Арменія).
Нагадаем: Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці забяспечана магчымасць заяўнікам звярнуцца за ажыццяўленнем усіх адміністрацыйных працэдур у сферы інтэлектуальнай уласнасці праз адзіны партал электронных паслуг «Е-Паслуга».
Пры падачы заявак, у прыватнасці на рэгістрацыю таварнага знака, у электронным выглядзе патэнтная пошліна за падачу і правядзенне папярэдняй экспертызы складае 85 % ад устаноўленага памеру.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ