17 студзеня 2025 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбыўся адзіны дзень інфармавання.
У ходзе даклада «Удзел у выбарах – права і грамадзянскі абавязак кожнага» генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў асвятліў ключавыя аспекты бягучай выбарчай кампаніі 2025 года як важнага этапу, які ўплывае на фарміраванне будучыні краіны і падкрэслівае грамадзянскую адказнасць. У. Рабаволаў вылучыў значнасць актыўнага ўдзелу грамадзян у дадзеным працэсе, які вызначае курс развіцця дзяржавы.
Акрамя таго, у сваім выступленні генеральны дырэктар НЦІУ закрануў тэму лідарства і яго ўплыва на фарміраванне грамадскай думкі і палітычнай культуры ў Беларусі. Уладзімір Рабаволаў акцэнтаваў увагу на неабходнасці нацыянальнага адзінства і салідарнасці ва ўмовах сучаснага геапалітычнага кантэксту, падкрэсліваючы, што кожны грамадзянін павінен удзельнічаць у прыняцці рашэнняў, якія тычацца будучыні краіны.
Даведка:
Адзіныя дні інфармавання насельніцтва праводзяцца ў трэці чацвер кожнага месяца па тэматыцы, якая вызначаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемствы накіраваны на забяспечанае канстытуцыйным правам поўнае і дакладнае атрыманне грамадзянамі інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама на растлумачэнне дзяржаўнай палітыкі і актывізацыю ўдзелу беларусаў у яе рэалізацыі.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).