16.05.2024

Прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у асобе генеральнага дырэктара Уладзіміра Рабаволава і намесніка начальніка ўпраўлення прававога і кадравага забеспячэння Наталлі Новікавай прынялі ўдзел у рэгіянальным семінары «Агульная экспертная прастора: актуальныя пытанні патэнтнай аховы», які прайшоў 15-16 мая 2024 г. ў Ерэване (Арменія).

Генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў у рамках мерапрыемства выступіў з дакладам «Вопыт удзелу НЦІУ як інструмента інтэлектуальнай уласнасці ў інавацыйным развіцці», падкрэсліў імкненне Беларусі сфарміраваць устойлівую нацыянальную сістэму інтэлектуальнай уласнасці, якая можа стаць паўнавартасным эканамічным рычагом паскоранага інавацыйнага і эканамічнага развіцця краіны.

«У Рэспубліцы Беларусь назіраецца павышэнне заяўніцкай актыўнасці адразу па некалькіх аб'ектах права прамысловай уласнасці. Так, на таварныя знакі пададзена на 44 % заявак больш, чым за аналагічны перыяд (студзень-красавік) 2023 г. Высокая актыўнасць адзначаецца і з боку замежных заяўнікаў: павелічэнне колькасці пададзеных заявак склала 78 %. Павышаецца зацікаўленасць у патэнтаванні карысных мадэляў (павелічэнне на 15 %), прамысловых узораў (на 17 %), сартоў раслін (на 50 %) і тапалогій інтэгральных мікрасхем», – адзначыў У. Рабаволаў.

Таксама ў рамках рэгіянальнага семінара прадстаўнікі патэнтных ведамстваў дзяржаў - удзельніц Еўразійскай патэнтнай арганізацыі і іншыя зацікаўленыя абмеркавалі актуальныя пытанні патэнтавання ў галіне фармацэўтыкі, вынаходстваў, што рэалізуюцца з дапамогай камп'ютара і змяшчаюць элементы штучнага інтэлекту, а таксама ахову графічных інтэрфейсаў і тэхналагічных дызайнаў.

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Наталія Новікава
Вверх