16 красавіка 2025 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці традыцыйна прыняў удзел у акцыі па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні манумента «У памяць аб воінах Савецкай Арміі і партызанах-земляках», які знаходзіцца ў аграгарадку Чурылавічы Міханавіцкага сельсавета Мінскага раёна.
Мерапрыемства прымеркавана да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Манумент у Чурылавічах стаў адным з сімвалаў даніны павагі да абаронцаў Радзімы і захавання памяці аб гераічным мінулым Беларусі.
Сярод удзельнікаў ініцыятывы – прадстаўнікі актыва пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі НЦІУ і Савета маладых вучоных, супрацоўнікі ведамства.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).