15.12.2025

12 снежня 2025 г. у гібрыдным фармаце адбылося чарговае 15-е пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па пытаннях прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці (МДСІУ).

У складзе беларускай дэлегацыі ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральны дырэктар Аляксей Курман, а таксама супрацоўнікі ўпраўлення прававога і кадравага забеспячэння Наталія Новікава, Таццяна Кавалеўская і Анастасія Кустава.

Гаворачы аб стане спраў у Рэспубліцы Беларусь (дзяржава – удзельніца СНД, член МДСІУ) ў галіне аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці і мерах па супрацьдзеянні правапарушэнням у дадзенай сферы, генеральны дырэктар НЦІУ адзначыў, што за студзень-лістапад 2025 г. колькасць пададзеных па нацыянальнай працэдуры заявак на выдачу ахоўных дакументаў на аб'екты прамысловай уласнасці склала 101,1 % да аналагічнага перыяду 2024 г. Рост заяўніцкай актыўнасці назіраўся ў дачыненні да вынаходстваў, сартоў раслін і таварных знакаў. Таксама ў справаздачным перыядзе колькасць выдадзеных ахоўных дакументаў на аб'екты прамысловай уласнасці павялічылася на 13,7 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 г.

«26 лістапада 2025 г. зацверджаны План па рэалізацыі Стратэгіі Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 года. За 11 месяцаў 2025 г. было створана чатыры цэнтры падтрымкі тэхналогій і інавацый, у выніку чаго агульная іх колькасць дасягнула 36. Вядзецца актыўная праца па паляпшэнні функцыяналу праекта «Біржа інтэлектуальнай уласнасці», уключаючы магчымасць размяшчэння тэхналагічных запытаў, што робіць Біржу паўнавартасным удзельнікам сеткі трансферу тэхналогій у Беларусі. Таксама НЦІУ ажыццяўляе свае паўнамоцтвы па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі ў рамках 7980 дзеючых дагавораў», – падкрэсліў у сваім выступе А. Курман.

Дзелавая праграма МДСІУ таксама ўключала абмеркаванне Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі другога этапу (2026-2030 гады) Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2030 года, падрыхтоўкі праекта Метадычных рэкамендацый па вызначэнні рынкавага кошту (ацэнкі) аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, арганізацыю супрацоўніцтва паміж МДСІУ і Міждзяржаўным саветам па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі СНД па пытаннях распрацоўкі міждзяржаўных стандартаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці і інш.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Злата Лукашевіч

Вверх