У НЦІУ прайшоў чарговы Адзіны дзень інфармавання

15 августа 2024

Падзеі

15 жніўня 2024 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбыўся Адзіны дзень інфармавання.

Падчас дакладу «Інфармацыйная гігіена, або як не стаць ахвярай дэзінфармацыі» генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў распавёў пра тое, як у інфармацыйным патоку адрозніць недакладную інфармацыю, пра паняцці фэйкавых навін і дыпфейкаў, а таксама пра патэнцыйныя небяспекі, мэты і намеры стваральнікаў дэзінфармацыі. Таксама асветлены аспекты юрыдычнай адказнасці, прадугледжанай дзяржавай за стварэнне і распаўсюджванне недакладнай інфармацыі.

Даклад ахапіў метады фільтрацыі інфармацыі і практычныя рэкамендацыі па абыходжанні з крыніцамі інфармацыі з мэтай прадухілення траплення аўдыторыі пад уплыў дэзінфармацыі і маніпуляцый.   

Даведка:
Адзіныя дні інфармавання насельніцтва праводзяцца ў трэці чацвер кожнага месяца па тэматыцы, якая вызначаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з мэтай забеспячэння грамадзян канстытуцыйным правам на поўную і дакладную інфармацыю аб дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, а таксама для растлумачэння дзяржаўнай палітыкі і актывізацыі ўдзелу грамадзян у яе рэалізацыі.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Алена Васіленка