15.07.2024

У трэцім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Вячаслава Клімчэні (кандыдат юрыдычных навук, загадчык кафедры прававых дысцыплін філіяла ФБДУА «Расійскі дзяржаўны сацыяльны універсітэт» у Мінску) «Актуальныя праблемы прававога рэгулявання сферы штучнага інтэлекту і робататэхнікі: замежны і айчынны вопыт».

Аўтарам артыкула на аснове аналізу асобных аспектаў замежнага і айчыннага вопыту прававога рэгулявання сферы штучнага інтэлекту і робататэхнікі вызначаны пералік актуальных праблем маральна-этычнага, прававога, кадравага, тэхналагічнага, сацыяльна-псіхалагічнага, сацыяльна-эканамічнага плана, якія неабходна ўлічваць пры распрацоўцы і выкарыстанні разумных тэхналогій. Унесены прапановы аб удасканаленні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у названай сферы.

IMG_20240715_112223.png

Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by. Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Ніна Дубовік

Вверх