Платформа WIPO for Creators як інструмент павышэння прававой пісьменнасці ў сферы інтэлектуальнай уласнасці

15 мая 2024

Падзеі

У другім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Канстанціна Галімава (начальнік упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці) «Платформа WIPO for Creators як інструмент павышэння прававой пісьменнасці ў сферы інтэлектуальнай уласнасці».


У артыкуле разглядаецца вопыт Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) па стварэнні платформы WIPO for Creators (САІУ для аўтараў, Платформа ВДА) як комплекснага інструмента павышэння прававой пісьменнасці ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама па папулярызацыі ведаў у сферы аўтарскага і сумежных правоў. У рамках артыкула разглядаюцца мэты і задачы платформы, арганізацыйныя, нарматыўныя, фінансавыя і тэхнічныя аспекты яе функцыянавання, а таксама мэтазгоднасць і перспектывы стварэння аналагічнага праекта ў Рэспубліцы Беларусь, роўна як і магчымасць далучэння Беларусі да дадзенай ініцыятывы САІУ.

Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка