Калектыву
Беларускага дзяржаўнага
універсітэта інфарматыкі
і радыёэлектронікі
Дарагія сябры!
Ад імя калектыву і кіраўніцтва Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці сардэчна віншуем рэктарат, прафесарска-выкладчыцкі састаў, ветэранаў, студэнтаў і аспірантаў БДУІР з 60-годдзем з дня заснавання ВНУ!
Можна з упэўненасцю сказаць, што ўніверсітэт унёс істотны ўклад у развіццё навукі і адукацыі Рэспублікі Беларусь. За шматгадовую гісторыю дасягнуты вялікія поспехі ў навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці, са сцен універсітэта выйшла мноства кваліфікаваных спецыялістаў, прафесіяналаў і таленавітых кіраўнікоў вядучых прамысловых галін краіны.
Сёння ўніверсітэт з'яўляецца сучаснай адукацыйнай арганізацыяй: шырокі спектр спецыяльнасцяў у галіне інфарматыкі, радыётэхнікі і электронікі, высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі састаў, сучасныя адукацыйныя тэхналогіі і лабараторыі, укараненне інавацыйных адукацыйных праграм, развіццё фундаментальнай навукі, інтэграцыя ў міжнародную, адукацыйную і навуковую супольнасць.
Універсітэт актыўна ўдзельнічае ў папулярызацыі ведаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці: створаны Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый, прадстаўнікі ўніверсітэта актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, прысвечаных інтэлектуальнай уласнасці.
Выказваем шчырую ўдзячнасць за шматгадовае плённае супрацоўніцтва ў сферы навуковай і асветніцкай дзейнасці.
Перакананы, што дзякуючы мэтанакіраванасці, вялікай стваральнай энергіі, высокаму прафесіяналізму ваш калектыў і ў далейшым будзе дамагацца поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў.
60-годдзе БДУІР – гэта не толькі падстава для святкавання, але і стымул для далейшага ўдасканалення.
Ад усёй душы жадаю далейшых здзяйсненняў, лідарства ва ўсіх сферах дзейнасці, новых прарыўных тэхналогій і перамог на карысць роднай Беларусі! Здароўя, шчасця і дабрабыту!
З павагай,
генеральны дырэктар У.А.Рабаволаў
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).