НЦІУ прыняў удзел у маладзёжным форуме «Разам будуем будучыню»

15 января 2025

Падзеі

15 студзеня 2025 г. у Мінску адбылася дыялогавая пляцоўка для маладзёжнага прафсаюзнага актыву «Разам будуем будучыню». Арганізатарам выступіла Мінская гарадская арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі розных арганізацый, уключаючы Беларускі прафсаюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, установу вышэйшай адукацыі міжнародны ўніверсітэт «МИТСО».

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі Савета маладых навукоўцаў і прафсаюзнага актыву. Мерапрыемства стала платформай для абмену думкамі і ідэямі пра ролю моладзі ў грамадскіх працэсах краіны.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Ирына Сучкова