На шляху да фіналу конкурсу ў сферы вынаходніцтва «Лепшы патэнт Беларусі»: БДУІР

14 октября 2024

Падзеі

Па папярэдніх выніках конкурсу ў сферы вынаходніцтва «Лепшы патэнт Беларусі» вызначаны 15 фіналістаў, адным з якіх стала ўстанова адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі». БДУІР сёння з'яўляецца вядучай ВНУ ў галіне, базавай арганізацыяй дзяржаў-удзельніц СНД па вышэйшай адукацыі ў галіне інфарматыкі і радыёэлектронікі, галаўной арганізацыяй па даследаванні праблем абароны ад ненаўмысных перашкод і забеспячэння электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў у Рэспубліцы Беларусь.

На конкурс прадстаўлены распрацаваны БДУІР «Шырокадыяпазонны генератар сігналаў», які ахоўваецца еўразійскім патэнтам на вынаходства      № 036472.

У распрацоўцы выкарыстоўваюцца прынцыпова новыя метады сінтэзу сігналаў для пабудовы высокастабільных генератараў ЗВЧ-дыяпазону. Генератар вырабляецца пад канкрэтныя патрабаванні заказчыка па метралагічным характарыстыках, што цягне за сабой зніжэнне кошту гатовага вырабу, а таксама дазваляе ажыццяўляць дыстанцыйны кантроль метралагічных характарыстык радыёвымяральных прыбораў. Акрамя таго, генератар можа быць выкарыстаны ў складзе розных інфармацыйна-вымяральных сістэм.

Прадстаўлены шырокадыяпазонны генератар сігналаў па еўразійскім патэнце на вынаходства № 036472 прымяняецца на ўсіх стадыях жыццёвага цыкла вырабаў, якія працуюць у міліметровым дыяпазоне даўжынь хваль: ад распрацоўкі і вырабу да суправаджэння эксплуатацыі і рамонту. Распрацоўка з'яўляецца прынцыпова новай на рынку СНД і прызначана для імпартазамяшчэння аналагічных вырабаў сусветных брэндаў у галіне прыборабудавання.

Нагадаем, што вызначэнне пераможцы конкурсу і ўзнагароджанне адбудзецца ў рамках IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», якая пройдзе 22-23 кастрычніка 2024 г.

Жадаем поспеху фіналісту конкурсу «Лепшы патэнт Беларусі»!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Ніна Дубовік