13 чэрвеня 2024 г. адбыўся візіт Прэзідэнта Еўразійскага патэнтнага ведамства (ЕАПВ) Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (ЕАПА) Рыгора Іўліева ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).
Падчас візіту генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў азнаёміў Рыгора Іўліева з гісторыяй станаўлення і развіцця НЦІУ, асноўнымі напрамкамі дзейнасці структурных падраздзяленняў ведамства, наведаў архіў патэнтнай дакументацыі.
Бакі абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва НЦІУ і ЕАПВ, пытанні ўдзелу ў пасяджэнні Адміністрацыйнага савета ЕАПА, Генеральнай Асамблеі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці ў Жэневе (9-17 ліпеня 2024 г.) і рэалізацыі сумесных праектаў па аўтаматызацыі працэсаў у галіне разгляду заявак і экспертызы, узаемадзеяння экспертаў двух патэнтных ведамстваў.
Прэзідэнт ЕАПВ высока ацаніў падрыхтоўку экспертаў беларускага патэнтнага ведамства і якасць экспертызы, якую яны праводзяць, адзначыў высокі ўзровень супрацоўніцтва і павелічэнне сумесных праектаў, што рэалізуюцца Рэспублікай Беларусь і ЕАПВ.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Алена Васіленка