13 лістапада 2024 г. на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) адбыўся Міжнародны навукова-практычны круглы стол «Тэарэтычныя і практычныя праблемы прававога рэгулявання нацыянальнай эканомікі», прымеркаваны да 20-годдзя кафедры гаспадарчага права.
Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Уладзімір Рабаволаў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў наступныя ўзнагароды:
Ганаровую грамату НЦІУ:
Андрэю Шыдлоўскаму, дэкану юрыдычнага факультэта БДУ, кандыдату юрыдычных навук, дацэнту – за значны ўклад у папулярызацыю інтэлектуальнай уласнасці і садзейнічанне вырашэнню задач, якія стаяць перад Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці;
калектыву кафедры гаспадарчага права юрыдычнага факультэта БДУ – за шматгадовае плённае супрацоўніцтва з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці і значны ўклад у фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.
Грамату НЦІУ:
Юрыю Кананевічу, старэйшаму выкладчыку кафедры гаспадарчага права юрыдычнага факультэта БДУ – за садзейнічанне вырашэнню задач, якія стаяць перад Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці ў галіне навуковай дзейнасці.
У рамках мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні гаспадарча-прававой навукі ў кантэксце прававога рэгулявання нацыянальнай эканомікі, права нацыянальнай эканамічнай бяспекі, прававога рэжыму інвестыцыйнага клімату і інш.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).