13.10.2025

Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Аляксандр Заяц у інтэрв'ю «Российской газете» расказаў аб ключавых адрозненнях беларускай мадэлі кіравання правамі на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ад расійскай сістэмы, а таксама аб укараненні электронных сэрвісаў і аўтаматызаваных рэестраў. Асаблівая ўвага нададзена пытанням фарміравання культуры павагі да інтэлектуальных правоў, развіццю калектыўнага кіравання, новым магчымасцям для заяўнікаў і бізнес-супольнасцяў і г. д.

Як працуе сістэма кіравання інтэлектуальнай уласнасцю ў Беларусі ў параўнанні з Расіяй? Як развіваецца лічбавізацыя ведамства і сэрвісаў для праваўладальнікаў? Якія меры прымаюцца для абароны інтарэсаў аўтараў і захавання правоў карыстальнікаў? Ці ўплывае штучны інтэлект і міжнародная абстаноўка на рынак інтэлектуальнай уласнасці? Як развіваюцца нацыянальныя брэнды, інавацыі і трансфер тэхналогій у Беларусі? Якія інструменты падтрымкі даступныя для кампаній і вынаходнікаў? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні – у матэрыяле па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ

Вверх