Гэты дзень у гісторыі ІУ Беларусі: 20 гадоў таму зарэгістравана найменне месца паходжання тавараў пад № 1
13 августа 2024
Падзеі
20 гадоў таму, 13 жніўня 2004 г., у Дзяржаўным рэестры гатункаў раслін найменняў месцаў паходжання тавараў было зарэгістравана першае найменне месца паходжання тавараў – мінеральная вада «Мінская» (уладальнік – закрытае акцыянернае таварыства «Мінскі завод безалкагольных напояў»).
З апісаннем іншых аб'ектаў прамысловай уласнасці можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў раздзеле «Базы дадзеных».
Даведка:
Базы дадзеных НЦІУ дазваляюць атрымаць доступ да інфармацыі аб аб'ектах права прамысловай уласнасці, зарэгістраваных у дзяржаўных рэестрах Рэспублікі Беларусь, а таксама аб наступных зменах у дадзеных рэгістрацыях.
Сістэма дазваляе праводзіць асноўныя віды пошуку:
- тэматычны (прадметны) – па назве аб'екта прамысловай уласнасці або класіфікацыйным індэксе;
- нумарацыйны – па нумары заяўкі або патэнта (пасведчання);
- фірмовы (імянны) – па прозвішчы, імені (найменні) праваўладальніка, заяўніка ці аўтара.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ