13.08.2024

На тэлеканале «ЯСНАе TV» у праграме «Час высокіх тэхналогій» выйшаў сюжэт аб праекце Еўразійскага патэнтнага ведамства па вядзенні Фармацэўтычнага рэестра, да якога ў 2024 г. далучыўся Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.

Сюжэт можна паглядзець па спасылцы.

Даведка:
Дадзены рэестр ўяўляе сабой інфармацыйна-пошукавы рэсурс, які змяшчае звесткі аб патэнтах на вынаходствы, якія адносяцца да фармакалагічна актыўных рэчываў, якім прысвоены міжнародныя непатэнтаваныя найменні (МНН). Яны запатэнтаваны на тэрыторыі краін-удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі (ЕАПК).

Падрыхтаваныя НЦІУ даныя аб прававым статусе беларускіх патэнтаў і заключаных ліцэнзійных пагадненнях, а таксама аб уладальніках адпаведных выключных правоў сістэматычна ўключаюцца ў Фармрэестр ЕАПВ.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: youtube.com/@bybeltelecom/
Вверх