13.05.2025

13 мая 2025 г. у Мінску адбыўся навучальны курс «Сумежныя правы» для прафесарска-выкладчыцкага саставу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Спецыялісты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) распавялі аб асноўных палажэннях нацыянальнага заканадаўства ў галіне аўтарскага права і сумежных правоў. Удзельнікі курса таксама атрымалі інфармацыю аб прынцыпах кіравання маёмаснымі правамі для такіх творчых спецыялістаў, як рэжысёры-пастаноўшчыкі.

Па завяршэнні курса слухачы атрымалі сертыфікаты аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

НЦІУ праводзіць спецыялізаванае навучанне па пытаннях аховы і абароны інтэлектуальнай ўласнасці для розных галін. Зацікаўленыя асобы могуць атрымаць дадатковую інфармацыю на афіцыйным сайце НЦІУ ў раздзеле «Навучанне», па тэлефоне +375 (17) 392 52 14 або па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Ніна Дубовік

Вверх