13.03.2025

13 сакавіка 2025 г. на базе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Развіццё беларускай юрыдычнай навукі ў кантэксце сучасных ідэй канстытуцыяналізму».

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў рабоце мерапрыемства прыняў удзел генеральны дырэктар Уладзімір Рабаволаў з дакладам, прысвечаным ключавым аспектам заканадаўчага забеспячэння і аховы інтэлектуальнай уласнасці.

Падчас выступлення генеральны дырэктар НЦІУ акцэнтаваў увагу на значэнні асноватворных законаў і інстытутаў, якія спрыяюць абароне правоў грамадзян на доступ да інфармацыі, і адзначыў актыўную дзейнасць прадстаўнікоў навукова-адукацыйнай супольнасці, накіраваную на паляпшэнне прававога асяроддзя для развіцця нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці.

Таксама ў рамках канферэнцыі У. Рабаволаў уручыў нагрудны знак адрознення дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» «За заслугі» Рыгору Аляксеевічу Васілевічу, загадчыку кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, члену-карэспандэнту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктару юрыдычных навук, прафесару, за значны ўклад у развіццё нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці і выдатныя дасягненні ў інтэлектуальнай дзейнасці.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Таццяна Свідзінская

Вверх