12 сакавіка 2025 г. у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адбыўся VII Міжнародны форум маладых кіраўнікоў.

Мэта мерапрыемства – прасоўванне навукова-даследчай дзейнасці сярод моладзі і іх уцягванне ў вырашэнне актуальных задач, якія стаяць перад сучаснай навукай. Форум стаў платформай для інтэграцыі навукі, адукацыі і практыкі, што дазваляе маладым кіраўнікам абменьвацца ідэямі і знаходзіць новыя падыходы да развіцця кіраўніцкіх кампетэнцый.
Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у рабоце мерапрыемства прыняў удзел генеральны дырэктар Уладзімір Рабаволаў. У сваім дакладзе «Ключавыя кампетэнцыі эфектыўнага кіраўніка» генеральны дырэктар НЦІУ пазначыў асноўныя кампетэнцыі, якія неабходныя для паспяховай дзейнасці кіраўнікоў у сучасных умовах. У. Рабаволаў заклікаў маладых кіраўнікоў актыўна развіваць асабістыя і прафесійныя якасці, якія спрыяюць паспяховаму кіраванні і эфектыўнаму ўзаемадзеянню з калектывам.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Дмітрый Андрыеўскі