13.03.2026

Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны Закон дзяржавы быў прыняты 15 сакавіка 1994 г. на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання і да цяперашняга часу дзейнічае са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г., 17 кастрычніка 2004 г., 27 лютага 2022 г.

Канстытуцыя мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання найважнейшых грамадскіх адносін у краіне. Дакумент таксама вызначае дзяржаўны лад, устанаўлівае прынцыпы выбарчай сістэмы, рэгулюе ўтварэнне органаў улады, замацоўвае правы і абавязкі грамадзян.

Сёння Асноўны Закон краіны змяшчае 9 раздзелаў, 9 глаў і 156 артыкулаў.

Згодна з артыкулам 51 Канстытуцыі інтэлектуальная ўласнасць ахоўваецца законам.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).

Фота: intex-press.by

Вверх