Інавацыйнае развіццё нацыянальнай эканомікі: паняцце, асаблівасці і перспектывы
13 февраля 2025
Падзеі
У першым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Наталіі Новікавай (начальнік упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці) «Інавацыйнае развіццё нацыянальнай эканомікі: паняцце, асаблівасці і перспектывы».

У артыкуле разгледжаны і раскрыты паняцці інавацый і інавацыйнага развіцця эканомікі, выяўлены асаблівасці станаўлення эканомікі Рэспублікі Беларусь, фарміравання інавацыйнай палітыкі і нацыянальнай інавацыйнай сістэмы, апісваецца іх бягучы стан і перспектывы развіцця.
Азнаёміцца з поўнай версіяй артыкула можна па спасылцы.
Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
- у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
- праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
- на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
- пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
- дома.
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by. Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Ніна Дубовік