У Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) падвялі вынікі фотаконкурсу сярод работнікаў. Пераможцам і прызёрам былі ўручаны дыпломы і падарункі.
У бягучым годзе ў трох намінацыях («Мы памятаем», У прыроды няма дрэннага надвор'я!», «Эмоцыі ў кадры») было прадстаўлена 60 работ.
Конкурс праводзіцца штогод з мэтай развіцця творчага патэнцыялу работнікаў ведамства праз фотамастацтва шляхам далучэння іх да сваёй гісторыі і культуры, усведамлення гонару за сваю краіну, папулярызацыі традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.
Мерапрыемства арганізавана першаснай прафсаюзнай арганізацыяй НЦІУ пры падтрымцы кіраўніцтва ведамства.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).