Адбыўся навукова-практычны семінар НЦІУ «Арганізацыя дзейнасці ЦПТІ і актуальныя пытанні аховы і кіравання правамі на аб'екты ІУ»
12 декабря 2025
Падзеі
12 снежня 2025 г. на базе Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры адбыўся навукова-практычны семінар «Арганізацыя дзейнасці ЦПТІ і актуальныя пытанні аховы і кіравання правамі на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці». Арганізатарам выступіў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).
На адкрыцці семінара з прывітальным словам выступіла першы намеснік генеральнага дырэктара НЦІУ Алена Усачова.
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі шэраг ключавых тэм, уключаючы патэнтныя даследаванні як эфектыўны аналітычны інструмент, падтрымку інавацый праз развіццё сеткі ЦПТІ ў Беларусі, а таксама асаблівасці ўвядзення ў грамадзянскі абарот аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.
Эксперты надалі асаблівую ўвагу сродкам індывідуалізацыі удзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ або паслуг, такім як таварныя знакі і геаграфічныя ўказанні. У ходзе дыскусій таксама разглядаліся актуальныя пытанні аўтарскага права на творы навукі, віды і мэты патэнтна-інфармацыйнага пошуку і інш.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: А. Піваварчык