У. Рабаволаў: Наша праца накіравана на стварэнне ўсіх неабходных умоў для забеспячэння трансферу тэхналогій праз інструменты ІУ
12 сентября 2024
Падзеі
З 11 па 13 верасня 2024 г. у Кітайской Народнай Рэспубліцы праходзіць 9-ы Саміт ініцыятывы «Пояс і шлях» на тэму «Стварэнне зялёнай, інавацыйнай і ўзаемазлучанай ініцыятывы «Адзін пояс – адзін шлях». У Саміце прымаюць удзел каля 6000 дэлегатаў, якія прадстаўляюць урады, карпарацыі і прадпрыемствы 55 краін і эканомік свету.
12 верасня 2024 г. у рамках Саміту, у Пекіне, на 3-й Канферэнцыі высокага ўзроўню па інтэлектуальнай уласнасці з дакладам выступіў генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Уладзімір Рабаволаў.

У сваім выступленні У. Рабаволаў закрануў некаторыя аспекты беларуска-кітайскіх адносін у сферы інтэлектуальнай уласнасці ў кантэксце ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях»:
– За апошнія 10 гадоў колькасць еўразійскіх патэнтаў на вынаходствы кітайскіх патэнтаўладальнікаў, якія падтрымліваюцца ў сіле на тэрыторыі Беларусі, павялічылася амаль у 5 разоў, за 19 гадоў – у 36 разоў, што кажа аб дынаміцы трансферу кітайскіх тэхналогій у Беларусь.
Генеральны дырэктар НЦІУ адзначыў, што найбольшая колькасць патэнтаў Рэспублікі Беларусь на вынаходствы была выдадзена заяўнікам з КНР у такіх галінах, як «Электроніка і сувязь», «Апрацоўка даных», «Рухавікі і помпы», што сведчыць аб высокай тэхналагічнай складанасці прадстаўленых заявак.
Таксама У. Рабаволаў падкрэсліў, што важным крокам для Беларусі па інтэнсіфікацыі і развіцці гандлёва-эканамічных сувязяў стала ўступленне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва (ШАС), якая ў ліпені 2024 г. стала паўнапраўным, дзясятым па ліку членам «сям'і ШАС».
- Са свайго боку, мы гатовыя аказваць усякага роду падтрымку распрацоўшчыкам і вытворцам у рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях». Рэспубліка Беларусь выказвае гатоўнасць працягваць выбудоўванне міжнародных адносін на аснове прынцыпаў празрыстасці, узаемадапамогі і падтрымкі, што будзе садзейнічаць развіццю нацыянальных сістэм інтэлектуальнай уласнасці і ўмацаванню інавацыйнага патэнцыялу нашых краін.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Артур Ахраменка