12 красавіка 2025 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці традыцыйна далучыўся да рэспубліканскага суботніка. У працу ўключыліся кіраўніцтва і супрацоўнікі, прадстаўнікі прафсаюзнага актыву і Савета маладых вучоных ведамства. Была праведзена работа па прывядзенні ў належны стан прылеглай тэрыторыі, а таксама генеральная ўборка ў кабінетах і на працоўных месцах.
Кожны ўдзельнік суботніка ўнёс свой уклад у агульную справу.
Рэспубліканскі суботнік праводзіцца па ўсёй краіне згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 красавіка 2025 г. № 194 «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2025 годзе».
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, будуць накіраваны на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).