У Мінскім міжнародным выставачным цэнтры «БелЭкспа» з 19 снежня 2025 г. па 23 лютага 2026 г. пройдзе абноўленая выстава дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь».
Арганізатарам выступае Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Экспазіцыя выставы будзе прадстаўлена наведвальнікам у фармаце тэматычных лакацый. Тут можна пазнаёміцца з перадавымі дасягненнямі Беларусі ў розных галінах эканомікі, здзейсніць віртуальныя падарожжы ў асобныя рэгіёны, акунуцца ў традыцыі і адкрыць новае пра краіну.
Атмасферу створыць зона культурных праектаў – пляцоўка, на якой штодня будуць праходзіць мерапрыемствы рознага фармату: тэатральныя паказы, кінапаказы, канцэрты, творчыя сустрэчы і г. д.
У зоне кірмашу будуць прадстаўлены лепшыя тавары з розных куткоў Беларусі, іміджавая прадукцыя рэспубліканскіх і рэгіянальных вытворцаў.
Актуальная інфармацыя, праграма наведвання і правядзення мерапрыемстваў выставы даступныя на афіцыйным анлайн-рэсурсе.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: xn--80abmycmsir5gza.xn--90ais/