11.10.2024

8-9 кастрычніка 2024 г. у Маскве адбылася 28-я Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя Федэральнай службы па інтэлектуальнай уласнасці (Распатэнт) «Інтэлектуальная ўласнасць – аснова інавацыйнай эканомікі: прыярытэты і механізмы навукова-тэхналагічнага развіцця».

Першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Аляксей Курман выступіў з дакладам, у якім закрануў ключавыя пытанні цыфравізацыі нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці, адзначыў канструктыўнае супрацоўніцтва з Распатэнтам і падкрэсліў неабходнасць рэгулявання пытанняў, звязаных са стварэннем, выкарыстаннем і улікам аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.


Таксама на палях канферэнцыі адбыліся рабочыя сустрэчы з кіруючым складам Распатэнта, Федэральнага інстытута прамысловай уласнасці і Усерасійскага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў. Удзельнікі абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, надаўшы асаблівую ўвагу пытанням падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы патэнтнай аналітыкі, падтрымкі і развіцця вынаходніцтва і рацыяналізатарства.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Распатэнт
Вверх