11.09.2025

Паважаны Рыгор Пятровіч!

Ад імя Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь дазвольце сардэчна павіншаваць Вас і ўвесь калектыў Еўразійскага патэнтнага ведамства Еўразійскай патэнтнай арганізацыі са знамянальнай датай – 30-гадовым юбілеем уступлення ў сілу Еўразійскай патэнтнай канвенцыі.

Прыняцце канвенцыі стала найважнейшай вяхой у развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы аховы правоў на аб'екты прамысловай уласнасці і стварыла трывалую аснову для фарміравання адзінай сістэмы аховы і абароны вынаходстваў і прамысловых узораў на еўразійскай прасторы.

За мінулыя гады Еўразійскае патэнтнае ведамства зарэкамендавала сябе як аўтарытэтны і надзейны інстытут, які забяспечвае высокі ўзровень прафесіяналізму і кампетэнтнасці. Неацэнны ваш уклад ва ўмацаванне супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-членамі Еўразійскай патэнтнай арганізацыі ў рамках сумесных ініцыятыў і праектаў, накіраваных на развіццё рэгіянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці ва ўмовах адкрытасці і ўзаемнай падтрымкі.

Паміж нашымі арганізацыямі ўстаноўлены цесныя кантакты, якія дазваляюць абменьвацца вопытам па розных напрамках сферы інтэлектуальнай уласнасці. Выказваем надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва ў рамках сумесных ініцыятыў.

Шчыра жадаем Еўразійскаму патэнтнаму ведамству далейшых поспехаў, новых дасягненняў і плённага супрацоўніцтва на карысць умацавання сістэмы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама здароўя, дабрабыту і працвітання ўсяму Вашаму калектыву!

Генеральны дырэктар
Нацыянальнага цэнтра
інтэлектуальнай уласнасці
Аляксей Курман

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ

Вверх