10 ліпеня 2024 г. кіраўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) і Дзяржаўнага агенцтва інтэлектуальнай уласнасці і інавацый пры Кабінеце Міністраў Кыргызскай Рэспублікі (Кыргызпатэнт) падпісалі Дагавор аб узаемным прадстаўніцтве інтарэсаў у дачыненні да ўладальнікаў правоў на фанаграмы, апублікаваныя ў камерцыйных мэтах, і выканання, запісаныя на такіх фанаграмах.
Падпісанне адбылося на палях 65-й серыі пасяджэнняў Асамблей дзяржаў – членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці ў Жэневе (Швейцарыя), дзе працуе беларуская дэлегацыя на чале з генеральным дырэктарам НЦІУ Уладзімірам Рабаволавым.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).