Беларуская дэлегацыя наведала вытворчасць медыцынскага выратавальнага абсталявання ў Кітаі

11 июня 2025

Падзеі

У рамках семінара, арганізаванага Міністэрствам камерцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі, дэлегацыя з Рэспублікі Беларусь наведала кампанію Haishen Medical Technology пры Дзяржаўнай суднабудаўнічай карпарацыі Кітая (CSSC), якая з'яўляецца найбуйнейшай платформай вытворчасці рознага медыцынскага выратавальнага абсталявання.

У складзе беларускай дэлегацыі – намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Аляксандр Заяц і саветнік па юрыдычных пытаннях упраўлення прававога і кадравага забеспячэння НЦІУ Таццяна Кавалеўская.

Генеральны дырэктар Haishen Medical Technology Жэнь Вэнь падзяліўся вопытам пабудовы сістэмы інтэлектуальнай уласнасці ў кампаніі і расказаў аб механізмах стымулявання новых распрацовак. Кампанія дэманструе высокую патэнтную актыўнасць, атрымаўшы каля 300 патэнтаў за кароткі перыяд існавання (заснавана ў 2020 г.). Большасць тэхналогій кампаніі ахоўваецца нацыянальнымі патэнтамі.


Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Вікторыя Коржак, Таццяна Кавалеўская