11.03.2025

На YouTube-канале грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку»  выйшаў падкаст на тэму рэалізацыі Марракешскага дагавору ў Беларусі, гасцямі якога сталі эксперты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Удзельнікі разгледзелі асноўныя палажэнні дагавора, асаблівасці яго імплементацыі ў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і перашкоды, з якімі сутыкаюцца арганізацыі пры яго рэалізаціі. Таксама абмяркоўваліся прыклады паспяховага выканання патрабаванняў дакумента, узровень дасведчанасці грамадства і праваўладальнікаў аб праве на доступ да твораў для сляпых, асоб з парушэннямі зроку і іншых людзей з абмежаванымі магчымасцямі ўспрымання візуальнай інфармацыі, а таксама вынікі парушэння заканадаўства аб аўтарскім праве. Акрамя таго, эксперты прапанавалі рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці работы ў галіне стварэння твораў у даступных фарматах.

Праслухаць падкаст можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: beltiz.by/

Вверх