Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у 45-м (31-м чарговым) пасяджэнні Адміністрацыйнага савета ЕАПА
12 сентября 2024
Падзеі
У Маскве завяршылася двухдзённая праца Адміністрацыйнага савета Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (ЕАПА).
У рабоце 45-га (31-га чарговага) пасяджэння прыняла ўдзел дэлегацыя Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці на чале з паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Адміністрацыйным савеце ЕАПА, генеральным дырэктарам НЦІУ Уладзімірам Рабаволавым.
Паўнамоцныя прадстаўнікі і дэлегацыі васьмі дзяржаў-удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі абмеркавалі пытанні ўдасканалення еўразійскага патэнтнага права, фінансавыя аспекты дзейнасці ЕАПА і перспектывы супрацоўніцтва паміж Еўразійскім патэнтным ведамствам і нацыянальнымі патэнтнымі ведамствамі дзяржаў-членаў ЕАПА.
Па выніках пасяджэння прыняты некаторыя рашэнні:
- індэксаваць памеры асобных пошлін. Новыя пошліны будуць прымяняцца з 1 лютага 2025 г.;
- удакладніць палажэнні Патэнтнай інструкцыі да Еўразійскай патэнтнай Канвенцыі, якія тычацца экспертызы вынаходстваў;
- унесці змяненні, якія дазволяць пашырыць магчымасці прымянення медыяцыі для ўрэгулявання спрэчак у дачыненні да еўразійскіх прамысловых узораў;
- актуалізаваць Палажэнне аб Пастаяннай рабочай групе па інфармацыйных тэхналогіях, каб аптымізаваць супрацоўніцтва па цыфравізацыі ведамстваў.
Больш падрабязна аб выніках працы Адміністрацыйнага савета – па спасылцы.
Па матэрыялах ЕАПА
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: eapo.org/