НЦІУ прыняў удзел у абмеркаванні праблемных пытанняў выкарыстання нацыянальнага кантэнту ў эфіры беларускіх радыёстанцый

10 апреля 2025

Падзеі

10 красавіка 2025 г. у Доме прэсы прайшоў семінар на тэму «Нацыянальны кантэнт у эфіры беларускіх радыёстанцый», арганізаваны Міністэрствам інфармацыі пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.


Мерапрыемства адбылося ў рамках калегіі Міністэрства інфармацыі «Аб радыёвяшчанні ў Беларусі: актуальныя пытанні і перспектывы».

У рабоце семінара, акрамя кіраўнікоў рэдакцый рэспубліканскіх і рэгіянальных радыёпраграм, прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрства культуры, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Асацыяцыі індустрыі радыёвяшчання і інш.

Ад НЦІУ з дакладам на тэму «Роля і месца Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў забеспячэнні правамернага выкарыстання музычных твораў радыёкампаніямі» выступіў намеснік генеральнага дырэктара НЦІУ Аляксандр Заяц.

Удзельнікі абмеркавалі ключавыя пытанні, якія датычацца якасці нацыянальнага музычнага кантэнту ў эфіры беларускіх радыёстанцый, функцыянавання сістэмы маніторынгу радыёпраграм і значнасці ролі НЦІУ ў забеспячэнні правамернага выкарыстання музычных твораў радыёкампаніямі.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Наталля Багдановіч