У Мінскім міжнародным выставачным цэнтры «БелЭкспо» працягваецца выстава дасягненняў суверэннай Беларусі за 30 гадоў «Мая Беларусь».
У складзе кластара «Навука і інтэлект» (арганізатары: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь) працуе кансультацыйны пункт Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ). Тут удзельнікі і госці могуць атрымаць інфармацыю пра паслугі НЦІУ, пракансультавацца па актуальных пытаннях агульнага і даведачнага характару. Таксама наведвальнікі могуць паўдзельнічаць у віктарыне «Што ты ведаеш аб інтэлектуальнай уласнасці» і выйграць сертыфікат са зніжкай на навучанне ў НЦІУ.
Даведка:
Выстава «Мая Беларусь» займае больш за 30 тыс. кв. м і прадстаўляе шырокі спектр экспазіцый, дазваляючы наведвальнікам азнаёміцца з найбольш прыкметнымі праектамі і дасягненнямі краіны.
Выстава працуе па адрасе: г. Мінск, вул. П. Мядзёлкі, 24. Уваход вольны. Для зручнасці наведвання арганізаваны спецыяльныя аўтобусы, якія курсіруюць ад некалькіх станцый метро.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Тацянна Цішурава