09.12.2025

Штогод 9 снежня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства. Гэты дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у верасні 2015 г. Дата была абраная не выпадкова: у 1948 г. 9 снежня была прынята Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.

У Рэспубліцы Беларусь в соответствии с Конституцией Республики Беларусь и на основе вышеназванной Конвенции прыняты Закон ад 5 студзеня 2022 г. № 146-З «Аб генацыдзе беларускага народа» у мэтах захавання памяці аб мільёнах савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь (Генпракуратура) у красавіку 2021 г. распачала крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. У аснову прынятага рашэння пакладзены звесткі аб гібелі мільёнаў беларусаў і іншых асоб з прычыны зверстваў нямецкіх акупантаў і іх памагатых.

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці помніць аб трагічных старонках гісторыі: на працягу двух гадоў функцыянуе фотавыстава, прысвечаная падзеям, звязаным з генацыдам беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, а таксама гераізму і подзвігу тых беларусаў, хто змагаўся за свабоду ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Экспазіцыя служыць напамінам пра цяжкія выпрабаванні і бяспрыкладную стойкасць нашых продкаў, захоўваючы памяць пра мінулае для будучых пакаленняў.

Азнаёміцца з матэрыяламі аб генацыдзе беларускага народу можна на афіцыйным сайце Генпракуратуры па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Злата Лукашевіч

Вверх