8 ліпеня 2025 г. генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Аляксей Курман выступіў з агульнай заявай на 66-й серыі пасяджэнняў Асамблей дзяржаў – членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ).
У сваім выступе А. Курман адзначыў, што інтэлектуальная ўласнасць становіцца ўсё больш значным актывам, які спрыяе ўстойліваму развіццю, эканамічнаму росту і культурнаму абмену:
– На нацыянальным узроўні мы імкнемся стварыць умовы для інавацый і творчасці, арыентуючыся на міжнародныя стандарты ў аказанні паслуг у сферы інтэлектуальнай уласнасці. Сярод прыярытэтных задач – атрыманне беларускімі арганізацыямі статусу міжнароднага органа па дэпаніраванню ў рамках Будапешцкай дамовы і далучэнне да Службы лічбавага доступу да прыярытэтных дакументаў САІУ (WIPO DAS).
Таксама А. Курман падкрэсліў, што сёння важна ўмацоўваць патэнцыял экспертнай супольнасці ў інтарэсах усіх карыстальнікаў глабальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці:
– На жаль, мы працягваем сутыкацца з дэструктыўнай палітыкай шэрага дзяржаў, што праяўляецца ў санкцыйным ціску і спробах палітызацыі дзейнасці міжнародных арганізацый. У выніку заяўнікі не могуць у поўнай меры скарыстоўваць магчымасці глабальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці, а яе асноўныя прынцыпы аказваюцца пад пагрозай. Толькі выключыўшы палітызацыю ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, мы зможам выпрацаваць збалансаваныя рашэнні для развіцця інавацый ва ўсіх краінах.

66-я серыя пасяджэнняў Асамблей дзяржаў – членаў САІУ праходзіць з 8 па 17 ліпеня 2025 г. у Жэневе (Швейцарыя).
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).