10.04.2025

24 красавіка 2025 г. адбудзецца Міжнародны семінар «Прававая ахова і абарона правоў экспарцёраў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці», прымеркаваны да Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ).

У цэнтры ўвагі семінара:

  • забеспячэнне аховы інтэлектуальнай уласнасці за мяжой (рэгіянальныя і міжнародныя працэдуры);
  • правамернае выкарыстанне інтэлектуальнай уласнасці і формы распараджэння правамі на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;
  • механізмы абароны і судовыя інстанцыі па абароне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці за мяжой.

На мерапрыемстве запланаваны выступ прадстаўнікоў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, ДКНТ, Еўразійскага патэнтнага ведамства Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, Беларускай асацыяцыі патэнтных павераных, Асамблеі еўразійскіх патэнтных павераных, а таксама вядучых экспертаў НЦІУ і САІУ.

Па завяршэнні семінара ўдзельнікам выдаецца сертыфікат аб навучанні.

Азнаёміцца з праграмай мерапрыемства і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы. Звяртаем увагу, што колькасць месцаў рэгістрацыі абмежавана!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Наталля Капралава
Вверх