6 сакавіка 2026 г. на пасяджэнні калегіі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь адбылося ўручэнне ўзнагарод Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).
Граматамі НЦІУ за вялікі асабісты ўклад у развіццё заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ўзнагароджаны супрацоўнікі ведамства:
начальнік упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Наталія Новікава;
намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Марыя Шматава;
саветнік па юрыдычных пытаннях НЦІУ Таццяна Кавалеўская.
Віншуем!
Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч