Завяршыўся XIII Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2025»

8 октября 2025

Падзеі

З 6 па 7 кастрычніка 2025 г. у Мінску праходзіў XIII Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2025», прысвечаны пытанням процідзеяння незаконнаму абароту прамысловай прадукцыі, у тым ліку абароны правоў у сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Арганізатары: Еўразійская эканамічная камісія, Міжнародная асацыяцыя «Антыкантрафакт», Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.

Сярод слухачоў – прадстаўнікі галіновых міністэрстваў і канцэрнаў, праваахоўных і антыманапольных органаў, устаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый-экспарцёраў – усяго больш за 600 удзельнікаў з больш чым 35 арганізацый.

На форуме ўдзельнікі дэталёва разгледзелі актуальныя пытанні, звязаныя з барацьбой з кантрафактнай прадукцыяй і пірацтвам у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. Асаблівая ўвага надавалася ўзмацненню жорсткасці практыкі і гарманізацыі падыходаў, укараненню сістэм абавязковай маркіроўкі тавараў, а таксама новым заканадаўчым механізмам па спыненні незаконнага абароту тавараў у сетцы Інтэрнэт. У фокусе абмеркавання апынуліся пытанні фармацэўтычнай бяспекі, кантролю рынку пестыцыдаў і угнаенняў, абароны рынку дзіцячых тавараў ад падробак, а таксама абмен вопытам па ўзаемадзеянні з маркетплейсамі і інш.

Азнаёміцца з матэрыяламі ў сродках масавай інфармацыі па выніках мерапрыемства можна па наступных спасылках:

БЕЛТА:

СБ. Беларусь сегодня:

Рэспубліка:

Коржицкий: цифры статистики говорят о лидирующей роли научных организаций в создании инноваций

Першы нацыянальны канал беларускага радыё:

Защита своих брендов и репутации производителя качественной продукции – приоритет для Беларуси. В Минске проходит международный форум «Антиконтрафакт-2025»

АНТ:

Форум «Антиконтрафакт» проходит в Минске

ПраймПресс

ЕАЭС укрепляет сотрудничество для защиты потребителей от контрафакта

РТР-Беларусь:

В Минске проходит XIII Международный форум «Антиконтрафакт-2025»

Першы інфармацыйны:

Как защитить свои бренды, обсудили на Международном форуме «Антиконтрафакт-2025»

МИР:

Борьба с контрафактом. Какие товары подделывают чаще всего и как распознать фальсификат?

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Алена Васіленка