Адбылася V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця»

10 октября 2025

Падзеі

7 кастрычніка 2025 г. у Мінску адбылася V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця».

Арганізатары мерапрыемства: Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці пры падтрымцы Праграмы развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь.

Сярод слухачоў прадстаўнікі галіновых міністэрстваў і канцэрнаў, праваахоўных і антыманапольных органаў, устаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый-экспарцёраў з Беларусі, Расіі, Казахстана і Кыргызстана – усяго больш за 200 удзельнікаў з больш чым 100 арганізацый.

У рамках дыскусійных секцый удзельнікі абмеркавалі ключавыя трэнды ў сферы інтэлектуальнай уласнасц (ІУ): ад укаранення шматмерных галаграфічных ахоўных метак і развіцця аўтарскага права ў Інтэрнэце да ролі ІУ як фінансавага актыву ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Значная ўвага нададзена практычным пытанням кіравання ІУ ў навукова-адукацыйных і іншых арганізацыях. Асаблівую цікавасць выклікалі пытанні прававой абароны высокатэхналагічных распрацовак і правамернага выкарыстання штучнага інтэлекту і многае іншае.

На палях канферэнцыі падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве з Беларускім інавацыйным фондам. Адпаведны дакумент падпісалі генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Аляксей Курман і дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду Віталь Храмчанкаў.

Па выніках канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік матэрыялаў.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Алена Васіленка