У трэцім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Наталлі Бандарэнка (загадчык кафедры гаспадарчага права, доктар юрыдычных навук, прафесар юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ); кіраўнік навуковай школы гаспадарчага права БДУ) і Віктара Камянкова (навуковы кансультант кафедры гаспадарчага права, доктар юрыдычных навук, прафесар юрыдычнага факультэта БДУ; заснавальнік навуковай школы гаспадарчага права БДУ) «Штучны інтэлект і яго роля ў забеспячэнні тэхналагічнага і вытворчага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь».

Артыкул уяўляе сабой разважанне, якое змяшчае абгрунтаванне неабходнасці развіцця вывучэння складаных з'яў сучаснасці (на прыкладзе штучнага інтэлекту) і іх эфектыўнага прававога рэгулявання, якое здольна даць сур'ёзны прырост навуковых ведаў, што ў перспектыве можа прынесці адчувальны сацыяльны, эканамічны і палітычны эфект.
Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by. Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).