Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у Асамблеі дзяржаў – членаў САІУ
8 июля 2025
Падзеі
8-17 ліпеня 2025 г. у Жэневе (Швейцарыя) праходзіць 66-я серыя пасяджэнняў Асамблей дзяржаў – членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ). У мерапрыемстве прымае ўдзел беларуская дэлегацыя ў складзе генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Аляксея Курмана, начальніка ўпраўлення арганізацыі мерапрыемстваў і міжнароднага супрацоўніцтва НЦІУ Артура Ахраменкі, а таксама супрацоўнікаў Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.
У рамках правядзення 66-й серыі пасяджэнняў Асамблей САІУ ў мэтах рэалізацыі мерапрыемстваў Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і САІУ запланаваны шэраг сустрэч беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі САІУ.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Emmanuel Berrod. WIPO