Віншаванне першага намесніка генеральнага дырэктара НЦІУ з Днём Перамогі
8 мая 2025
Падзеі
Паважаныя ветэраны! Дарагія калегі! Сардэчна віншую вас з вялікім народным святам – Днём Перамогі!
У гэтым годзе Рэспубліка Беларусь святкуе 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Дзень Перамогі – адно з самых шанаваных святаў на беларускай зямлі. Для мільёнаў людзей ён стаў вечным сведчаннем доблесці народаў, якія падарылі ўсяму свету жыццё і свабоду.
Восемдзесят гадоў аддзяляе нас ад той вясны, але памяць аб Вялікай Айчыннай вайне жыве ў кожным горадзе і вёсцы, перадаецца з пакалення ў пакаленне. Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі след у лёсах мільёнаў беларусаў. Кожны год удзельнікаў той страшнай вайны становіцца ўсё менш, але мы ніколі не забудзем іх подзвіг, важны для ўсёй сусветнай гісторыі.
Нельга забываць, што перамога была дасягнута самаадданай працай у тыле, уключаючы навуковыя і тэхналагічныя распрацоўкі. Інтэлектуальныя намаганні беларускіх савецкіх навукоўцаў адыгралі ключавую ролю ў забеспячэнні фронту ўсім неабходным для перамогі над ворагам. Сярод нашых выбітных суграмадзян – Павел Сухі, авіяканструктар, стваральнік мноства знішчальнікаў, бамбавікоў і іншых самалётаў, якія атрымалі прызнанне на сусветным узроўні; Сямён Косберг, канструктар, які стаяў ля вытокаў савецкай авіяцыі і ракетнай тэхнікі; Якаў Зяльдовіч, выбітны фізік, стваральнік пораху для «Кацюшы» і сааўтар ядзернай і вадароднай бомбаў.
Мы віншуем ветэранаў, выказваючы ім шчырую падзяку за іх шчодры дар – наша жыццё і незалежнасць. Сёння, аддана працуючы на карысць і росквіт нашай краіны, кожны з нас імкнецца стаць годным спадчыннікам герояў, якія не шкадавалі сябе ў барацьбе з ворагам на палях бітваў і працавалі ў тыле дзеля Перамогі.
У гэты памятны дзень для кожнага беларуса жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў і доўгіх гадоў жыцця!
З Днём Вялікай Перамогі!
Першы намеснік
генеральнага дырэктара
А.В. Курман
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Наталля Капралава