Прадстаўнікі ДКНТ і НЦІУ ушанавалі памяць ахвяр фашызму ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец»

8 мая 2024

Афіцыйна

8 мая 2024 г. напярэдадні 79-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дэлегацыя Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) на чале са Старшынёй ДКНТ Сяргеем Шлычковым і падведамнымі арганізацыямі прыняла ўдзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага».

Удзельнікі акцыі ўсклалі вянкі і кветкі на месцы пакаранняў смерцю і расстрэлаў ва ўрочышчы Благаўшчына мемарыяльнага комплексу «Трасцянец».

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва НЦІУ, прадстаўнікі першаснай прафсаюзнай арганізацыі і Савета маладых навукоўцаў.

Даведка:
Мемарыяльны комплекс «Трасцянец» адкрыты 22 чэрвеня 2015 г. на месцы найбуйнейшага ў Беларусі канцлагера, створанага восенню 1941 г. на паўднёвым ўсходзе ад Мінска. Па колькасці ахвяр фашызму Трасцянец стаў чацвёртым пасля Асвенцыма, Майданека і Трэблінкі.

Пасля вызвалення ад нацыстаў тут было выяўлена больш за 30 брацкіх магіл, некаторыя дасягалі ў даўжыню 50 метраў, а таксама крэмацыйныя ямы, дзе гітлераўцы спальвалі на вогнішчах расстраляных, атручаных газам і нават жывых людзей. Усяго ў Трасцянцы загінула больш за 206 тыс.чалавек.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка