Прадстаўнікі ДКНТ і НЦІУ ўсклалі кветкі да помніка-скульптуры «Журботная маці»
8 мая 2025
Падзеі
8 мая 2025 г. напярэдадні 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дэлегацыя Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і падведамных арганізацый на чале са Старшынёй Сяргеем Шлычковым прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да помніка-скульптуры «Журботная маці» ў парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў.
Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ўсклалі кветкі кіраўніцтва, актыў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і прадстаўнікі Савета маладых вучоных.
Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць ахвяр фашызму хвілінай маўчання і аддалі даніну павагі тым, хто падарыў нам мір, свабоду і спакойнае неба над галавой.
Тут, у парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў, у брацкай магіле пахаваны савецкія ваеннапалонныя, падпольшчыкі і мірныя жыхары, расстраляныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, – усяго больш за 10 тыс. чалавек.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Алена Васіленка, РНТБ