Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

8 мая 2026

Афіцыйна

Штогод у другую нядзелю мая ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна, усталяваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157. У гэтым годзе свята выпадае на 10 мая.

Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн – сімвалы нашай краіны як суверэннай дзяржавы, якія адлюстроўваюць палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць.

Эталон Дзяржаўнага герба і Палажэнне аб Дзяржаўным сцягу зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па выніках праведзенага 14 мая 1995 г. рэспубліканскага рэферэндуму, дзе адным з пытанняў было ўстанаўленне дзяржаўнай сімволікі. Адлюстраваны на гербе вянок з залатых жытніх каласоў, пераплецены кветкамі канюшыны і лёну, абвіты чырвона-зялёнай стужкай, увасабляе лепшыя якасці беларускага народа – працавітасць, імкненне да свабоды і патрыятызм.

Чырвоны колер на нашым сцягу – гэта колер сцягоў Чырвонай арміі і беларускіх партызан, якія вызвалілі родную зямлю ад фашысцкіх захопнікаў. Зялёны – колер лясоў і палёў, сімвал вясны, надзеі і адраджэння. Белы колер і арнамент сімвалізуюць духоўную чысціню беларусаў.

Мала хто ведае, што абазначэнні, якія ўяўляюць сабой Дзяржаўны герб і (або) Дзяржаўны сцяг, могуць быць уключаны ў таварны знак у якасці неахоўных элементаў. Згода на такое дзеянне прадастаўляецца Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1993 г. № 2181-XII «Аб таварных знаках і знаках абслугоўвання» і ў парадку, вызначаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2020 г. № 512.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч