У шостым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Веранікі Гурко (кандыдат эканамічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў гандлі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта) і Вікторыі Бесарабавай (намеснік начальніка ўпраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці) на тэму «Юрыдычны і ўліковы аспекты ліцэнзійных дагавораў».
Перадача на дагаворнай аснове правоў на выкарыстанне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці набывае ўсё большую значнасць і актуальнасць як для нацыянальнай эканомікі, так і для міжнароднага эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. У артыкуле аўтары разглядаюць юрыдычны і ўліковы аспекты ліцэнзійных дагавораў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, раскрываюць існуючыя праблемы і прапануюць напрамкі іх вырашэння.
Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
Фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Наталля Капрлава